1 верасня 2024, Нядзеля, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ пайшла на нечаканы крок праз вострую нястачу кадраў

10
БЧ пайшла на нечаканы крок праз вострую нястачу кадраў

На пастанову паўплывалі збоі ў раскладзе грузавых цягнікоў.

Беларуская чыгунка сутыкаецца з сур'ёзнай нястачай кадраў, асабліва ў аддзелах перавозак і гарантавання бяспекі. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі зазначае, што прычынай гэтага сталі кадравыя чысткі пасля 2020 года і захады ў аптымізацыі, накіраваныя на паляпшэнне фінансавага стану ва ўмовах зніжэння аб'ёмаў перавозак.

Згодна з унутранымі справаздачамі, колькасць збояў у раскладзе грузавых цягнікоў павялічваецца праз нястачу лакаматыўных брыгадаў. На пачатак ліпеня 2024 года штат машыністаў быў укамплектаваны толькі на 90,7% (306 адкрытых вакансій), а памочнікаў машыніста – на 82,7% (393 вакансіі). Для выканання актуальных задачаў патрабуецца яшчэ больш супрацоўнікаў – 724 чалавекі.

Кіраўніцтва Беларускай чыгункі прапануе скараціць тэрміны падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі спецыялістаў, зменшыць неабходны стаж для пераводу на іншыя пасады, а таксама пашырыць практыку кіравання цягнікамі машыністамі без памочнікаў. Акрамя таго, разглядаецца магчымасць задзейнічання жанчынаў у працы ў лакаматыўных дэпо на пасадах памочнікаў машыністаў і машыністаў.

Хоць забарона на навучанне і працу жанчынаў у лакаматыўных брыгадах была знятая, на практыцы для гэтага пакуль не створаныя неабходныя ўмовы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках