1 верасня 2024, Нядзеля, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль лішні

3
Крэмль лішні
Нікол Пашынян

Пашынян культурна адфутболіў расейскіх пасярэднікаў.

«Я сам прапанаваў прэзыдэнту Азэрбайджана не асабіста, а праз дыпламатычныя каналы, правесці двухбаковую сустрэчу. Калі наспее момант сустрэчы на найвышэйшым узроўні, не выключаючы іншага фармату, думаю, яна можа прайсці на армяна-азербайджанскай мяжы», – заявіў Нікол Пашынян, тым самым культурна адфутболіўшы расейскіх пасярэднікаў у перамовах.

Армяне адкрыта намякаюць, што не маюць патрэбы больш у прысутнасці «старэйшага брата» ў палітычных і не толькі пытаннях іх краіны. Больш за тое, Арменія прапануе Азербайджану падпісаць ужо ўзгодненыя пункты мірнага пагаднення і прадаўжаць перамовы.

Паводле словаў армянскага прэм'ер-міністра, бакі ўжо поўнасцю ўзгаднілі 13 з 17 артыкулаў, часткова – яшчэ тры. Ён таксама зазначыў, што краіна не збіраецца адклікаць свой подпіс пад трохбаковай заявай ад 2020 года.

Ні для кога ўжо не таямніца, што стасункі Расеі з Арменіяй імкліва ляцяць у стан варожасці, а магчымасці Масквы ў рэгіёне вельмі слабыя. РФ у сітуацыі з Азербайджанам дакладна выглядае трэцяй лішняй. Калі раптам з'явіцца ў ёй неабходнасць, у Арменіі не ведаюць, дый ці здарыцца такое наогул.

Тэлеграм-канал «Депутатские будни»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках