1 верасня 2024, Нядзеля, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дэсантнікі паказалі знішчэнне акупантаў у Ваўчанску

1
Украінскія дэсантнікі паказалі знішчэнне акупантаў у Ваўчанску

За месяц – мінус амаль 1200 расейскіх вайскоўцаў.

У жніўні расейскае войска страціла блізу 1200 вайскоўцаў у раёне Ваўчанска, які знаходзіцца пад адказнасцю 71-й асобнай егерскай брыгады УСУ. Гэты лік уключае як забітых, так і параненых.

Як паведамляе тэлеграм-канал Дэсантна-штурмавых войскаў УСУ ў Telegram, байцы 71-й брыгады сістэматычна знішчаюць сілы ворага. Нягледзячы на сталыя спробы расейцаў папоўніць свае шэрагі, іх знаходжанне на лініі фронту аказваецца нядоўгім.

«Пасля кароткіх экскурсій па Ваўчанску акупанты вяртаюцца дадому 200-мі і 300-мі», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама вайскоўцы прадэманстравалі відэа, на якім паказанае знішчэнне расейскіх захопнікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках