1 верасня 2024, Нядзеля, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін надакучыў нават ФСБ, спее змова»

5
«Пуцін надакучыў нават ФСБ, спее змова»
Фота: Getty Images

У вайсковай установе Расеі пануе нездаровая атмасфера.

Аперацыя Узброеных сілаў Украіны ў Курскай вобласці наўрад ці стала поўнай нечаканасцю, беручы да ўвагі магчымасці сучасных тэхналогій, такіх як спадарожнікавае назіранне, якія дазваляюць адсочваць перасоўванні войскаў. Магчыма, кіраўнік Генштаба УС РФ Герасімаў паведамляў пра гэта Пуціну, але той праігнараваў інфармацыю. Або звесткі маглі быць наўмысна схаваныя. Такім меркаваннем падзялілася палітычны аналітык, галоўная рэдактарка парталу After Еmpire Вольга Курносава ў эфіры FREEДОМ.

«Ёсць яшчэ адно вельмі цікавае пытанне. Яно, вядома, трошкі са сферы канспіралогіі, але ўсё роўна давайце яго зададзім. Мы цудоўна ведаем, што па тэрыторыі Украіны працуе пятая служба ФСБ. Гэта, вядома, непрыемна, але натуральна, што нейкая колькасць агентуры ў іх там ёсць. І яны таксама, вядома ж, бачылі, што ідзе нейкая падрыхтоўка. Пытанне: а яны чаму не даклалі? І тады, магчыма, менавіта гэта адказ, чаму Пуцін раптоўна паехаў у Чачню цалаваць Каран, у тым ліку ледзь не пяткі Кадыраву цалаваў. Можа быць, сапраўды ўжо Пуцін надакучыў, у тым ліку ФСБ, і там спее нейкая змова, і Пуцін пабег дамаўляцца з Кадыравым, што калі што, то ён яго падтрымае», – выказала меркаванне палітычны аналітык.

Яна таксама адзначыла, што на паездку Пуціна да Кадырава балюча адрэагаваў міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў. А таксама падкрэсліла, што ў вайсковай установе Расеі пануе нездаровая атмасфера, якая пагаршаецца арыштамі генералаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках