1 верасня 2024, Нядзеля, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцаў чакае яшчэ больш «сюрпрызаў»

8
Расейцаў чакае яшчэ больш «сюрпрызаў»
Калаж: FOCUS.UA

Яны забыліся, што ў гэтую гульню можна гуляць удваіх.

Восень у Расеі пачалася з самага маштабнага налёту ўкраінскіх дронаў на 16 абласцей: Курскую, Бранскую, Варонежскую, Белгарадскую, Разанскую, Маскоўскую, Маскву (аэрапорты часова былі зачыненыя), Калужскую, Ліпецкую, Тульскую, Тамбоўскую, Смаленскую, Арлоўскую, Цвярскую, Іванаўскую, Яраслаўскую.

Траплянне ў Кашырскую ДРЭС у Падмаскоўі, Канакоўскую ДРЭС у Цвярской вобласці і газарэгулятарны пункт, Маскоўскі НПЗ у Капотні.

Як кажуць украінцы, «у гэтую гульню можна гуляць удваіх». Беручы да ўвагі, што па энэргетычнай інфраструктуры Украіны РФ зноў пачала масава біць ракетамі і кабамі, Кіеў усё больш настойліва просіць у Захаду дазволу на выкарыстанне ягонай дальнабойнай зброі для ўдараў па тэрыторыі РФ. І заяўляе пра распрацоўку ўласнай. Паўторым, у недалёкай перспектыве расейцаў будуць чакаць не толькі налёты БПЛА, але і ракетаў, аскепкі якіх, а то і яны самі, будуць падаць на іхнія дамы. Гэтак сама, як гэтыя два гады на ўкраінскія. Сёння зноў білі па Харкаве.

У «вялікага геапалітыка» ягоная «спецаперацыя ідзе паводле плану».

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках