1 верасня 2024, Нядзеля, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея не дае цывільным асобам выехаць з зоны баявых дзеянняў у Курскай вобласці

7
Расея не дае цывільным асобам выехаць з зоны баявых дзеянняў у Курскай вобласці

Пры гэтым войска РФ прадаўжае абстрэлы гарадоў і сёлаў.

Расея не дае калідор для эвакуацыі цывільных асобаў у Курскай вобласці. Пры гэтым войска РФ прадаўжае абстрэлы гарадоў і сёлаў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на спікера Аператыўна-тактычнай групоўкі войскаў «Поўнач» Вадзіма Мысніка ў эфіры тэлемарафону.

Ён адзначыў, што ўкраінскія вайскоўцы гавораць з жыхарамі памежных населеных пунктаў Курскай вобласці

«Яны (мясцовыя жыхары, – рэд.) гавораць, што хочуць міру, што па-за палітыкай, каб усё спынілася або далі ім калідор – магчымасць выехаць з зоны баявых дзеянняў, што Расея не дае», – сказаў спікер.

Паводле ягоных словаў, расейскае войска б'е па месцах, дзе няма вайскоўцаў – па гарадах і сёлах. Расейцы выкарыстоўваюць кіраваныя авіяцыйныя бомбы і дроны.

«Лядовую арэну Суджы яны нядаўна кабам разбурылі, пазаўчора – школу-інтэрнат, даволі сучасны будынак, і многія такія прыклады ёсць», – дадаў Мыснік.

Ён адзначыў, што Сілы абароны Украіны спрабуюць стварыць умовы для нармальнага жыцця на кантраляваных тэрыторыях. Але большасць жыхароў Суджы вымушаныя начаваць у скляпах праз інтэнсіўныя абстрэлы з боку расейскіх вайскоўцаў. Мыснік дадаў, што гуманітарная сітуацыя складаная.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках