1 верасня 2024, Нядзеля, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія эксперты назвалі маркі самых надзейных б/у аўтамабіляў

3
Амерыканскія эксперты назвалі маркі самых надзейных б/у аўтамабіляў

Спіс узначалілі Lexus і Toyota.

Амерыканскае агенцтва Consumer Reports склала спіс найболей надзейных марак аўтамабіляў з прабегам ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў. Узначалілі спіс беспраблемных патрыманых машынаў Lexus і Toyota.

У даследаванні гаворыцца, што абодва брэнды цягам многіх гадоў мелі стабільна высокія рэйтынгі надзейнасці. Вытворцы час ад часу ўносяць шэраг дапрацовак, але яны носяць хутчэй кансерватыўны характар. Тым не менш гэтыя аўтамабілі рэдка ламаюцца як будучы новымі, так і з узростам.

Абсалютным лідарам стала прэміяльная марка Lexus, якая набрала 75 са 100 магчымых балаў. Зусім крыху саступае Toyota – 72 балы.

Акрамя гэтага, у пяцёрку самых надзейных машынаў з прабегам уключаныя Mazda (59 балаў), Acura (57 балаў) і Honda (55 балаў).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках