1 верасня 2024, Нядзеля, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаў вядомы прысуд брату заснавальніка EPAM Сямёну Добкіну

3
Стаў вядомы прысуд брату заснавальніка EPAM Сямёну Добкіну
СЯМЁН ДОБКІН

Сутнасць абвінавачання і абставіны справы да гэтага часу невядомыя.

У судзе Ленінскага раёна Берасця скончыўся працэс над кіраўнікамі ГСКБ – Сямёнам Добкіным і ягоным намеснікам Юрыем Жулаевым.

Абодва атрымалі 6,5 гады калоніі строгага рэжыму, піша nashaniva.com.

Іх абвінавачвалі паводле трэцяй, самай сур'ёзнай частцы артыкула 430 КК, «атрыманне хабару». Сутнасць абвінавачання і абставіны справы да гэтага часу невядомыя. Пакаранне паводле артыкула магло скласці ад 5 да 15 гадоў.

76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM Аркадзя Добкіна, узначальваў кампанію ГСКБ, якая з'яўляецца найбуйнейшай цеплатэхнічнай кампаніяй на тэрыторыі Беларусі. Аркадзь жыве ў ЗША, ён не вяртаўся ў Беларусь з таго часу, як Лукашэнка назваў яго «дробкіным» і абвінаваціў у фінансаванні пратэстаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках