1 верасня 2024, Нядзеля, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны ідэолаг «расейскага свету» спалохаўся гневу расейцаў

25
Галоўны ідэолаг «расейскага свету» спалохаўся гневу расейцаў
АЛЯКСАНДР ДУГІН

Дугін загаварыў пра замах і назваў прычыну.

Аляксандр Дугін паведаміў расейскаму тэлеграм-каналу «Крамлёўская табакерка», што на яго плануюць замах.

Паводле ягоных словаў, пагрозы зыходзяць ад ворагаў усеагульнай мабілізацыі, якую ён актыўна падтрымлівае.

«Непрыемная навіна – мяне цяпер хочуць забіць не прадстаўнікі кіеўскага рэжыму. Яны таксама, але галоўная небяспека – унутраныя ворагі», – сцвярджае Дугін.

Ён удакладніў, што інфармацыю пра некалькі замахаў атрымаў ад «блізкіх сяброў у сілавых структурах».

«Не сакрэт, што я прапанаваў прэзідэнту мабілізаваць ад 1,5 да 2 мільёнаў чалавек. Пасля гэтага ворагі і захацелі мяне забіць», – заявіў «філосаф».

Афіцыйныя крыніцы ў сілавых структурах РФ пакуль не пацвердзілі і не аспрэчылі інфармацыю пра меркаваныя замахі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках