1 верасня 2024, Нядзеля, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь заняла другое месца сярод постсавецкіх краінаў у росце курсу даляра ў жніўні

Беларусь заняла другое месца сярод постсавецкіх краінаў у росце курсу даляра ў жніўні

Першае месца заняла Расея.

Афіцыйны курс даляра ў Беларусі за студзень – жнівень гэтага года вырас на 0,19% – з 3,1775 да 3,1834 рубля, піша «Позірк» са спасылкай на звесткі Нацбанка. Калі параўноўваць з іншымі краінамі былога СССР, то гэта пяты вынік. А калі глядзець звесткі менавіта за жнівень, то другое месца – падаражанне на 1,55%.

За студзень – жнівень даляр у Беларусі падаражэў на 0,19%. На першым месцы ў гэтым паказніку з краінаў, якія раней уваходзілі ў СССР, размясцілася Украіна – 8,45%, на другім – Казахстан (5,96%). Далей ідуць Узбекістан (2,32%) і Расея (1,67%). За Беларуссю на шостай пазіцыі Грузія – 0,06%.

Даляр патаннеў у Малдове – на 0,04%, Латвіі, Літве, Эстоніі – на 0,33%, Таджыкістане – на 2,55%, Арменіі – на 4,26% і Кыргызстане – на 4,68%.

У Азербайджане афіцыйны курс даляра не мяняецца з 7 сакавіка 2018 года, у Туркменістане – з 1 студзеня 2015-га.

У жніўні першае месца ў падаражанні амерыканскай валюты заняла Расея (5,63%). За Беларуссю – Казахстан (1,32%), Кыргызстан (1,04%), Узбекістан (0,67%), Таджыкістан (0,51%) і Украіна (0,39%).

Курс знізіўся ў Арменіі (-0,15%), Грузіі (-1,11%), Малдове (-1,85%), Латвіі, Літве і Эстоніі (-2,33%).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках