1 верасня 2024, Нядзеля, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Вялікай Брытаніі абяцае новы закон для ўзмацнення правоў супрацоўнікаў

Урад Вялікай Брытаніі абяцае новы закон для ўзмацнення правоў супрацоўнікаў

Прадугледжаны шэраг зменаў.

Лейбарысцкая партыя Брытаніі абвясціла пра планы прапанаваць найбольш «насычаны заканадаўчы парадак дня» для новага ўраду за апошнія дзесяцігоддзі, уключаючы прыняцце восенню законаў, накіраваных на паляпшэнне правоў супрацоўнікаў і большую абарону арандатараў жылля, паведамляе Reuters.

Паколькі парламент павінен вярнуцца з летніх вакацыяў у панядзелак, лідарка Палаты супольнасцяў Люсі Паўэл заявіла, што цягам наступных некалькіх месяцаў урад увядзе заканадаўства, закліканае перадаць уладу ад працадаўцаў да супрацоўнікаў і дазволіць арандатарам аспрэчваць неабгрунтаванае павышэнне арэнднай платы.

Законапраект аб правах наёмных супрацоўнікаў забароніць кантракты з нулявой аплатай працы – блізу 1 мільёна чалавек у Брытаніі маюць працоўныя кантракты, дзе не пазначаная мінімальная колькасць гадзінаў, якія яны могуць адпрацаваць і якія аплачваюцца толькі за гадзіны, адпрацаваныя на змене, а таксама забароніць тактыку звальнення і паўторнага найму.

Законапраект аб правах арандатараў ліквідуе пагрозу адвольных высяленняў і забароніць арэндадаўцам дыскрымінаваць сем'і з дзецьмі.

На наступным тыдні ўрад таксама плануе прыняць закон аб паступовай рэнацыяналізацыі сеткі пасажырскіх чыгунак і ўзмацненні ролі афіцыйнага кантралёра бюджэту краіны.

У чацвер у Палаце супольнасцяў заканадаўцы атрымаюць першую магчымасць абмеркаваць законапраект аб брытанскай энэргетыцы, які прадугледжвае стварэнне дзяржаўнай кампаніі з капіталам 8,3 млрд фунтаў стэрлінгаў ($10,89 млрд) для супольнага інвеставання ў зялёныя тэхналогіі.

«Новы лейбарысцкі ўрад поўны энэргіі, ідэй і імкнення выканаць наш мандат на змены. Менавіта таму мы абвясцілі пра насычаны заканадаўчы парадак дня», – сказала Паўэл.

Цягам наступных некалькіх месяцаў урад таксама плануе ўвесці заканадаўства, якое зробіць больш жорсткімі правілы сумяшчальніцтва для заканадаўцаў і змусіць да персанальнай крымінальнай адказнасці кіраўнікоў водаканалаў, калі іх кампаніі неаднаразова будуць парушаць правілы ачысткі сцёкавых водаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках