1 верасня 2024, Нядзеля, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску аўтамабіль праваліўся пад асфальт

2
У Бабруйску аўтамабіль праваліўся пад асфальт

Падобныя выпадкі ў горадзе ўжо былі.

1 верасня ў Бабруйску на вуліцы Сацыялістычнай адбылося незвычайнае здарэнне.

Спачатку пад левым пярэднім колам Renault правалілася зямля і машына літаральна павісла над падземнай прорвай. Іншамарку спрабаваў адбуксаваць іншы аўтамабіль, але пры буксаванні мінівэн амаль цалкам сышоў пад зямлю, піша «Вячэрні Бабруйск».

Месца здарэння ачапілі.

Што стала прычынай, пакуль невядома. Звычайна грунт правальваецца пры разгерметызацыі падземных камунікацый. Падобныя выпадкі ў Бабруйску ўжо былі – на вуліцах Леніна і Гогаля.

Пазней машыну выцягнулі з ямы з дапамогай крана.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках