Вызначыўся пераможца Кубка Беларусі ў хакеі
- 1.09.2024, 20:50
- 2,242
У фінале гледачы ўбачылі тры галы за першыя сем хвілінаў.
Фінал чатырох Кубка Салея (турнір сёння носіць назву ў гонар знакамітага хакеіста Руслана Салея) адбыўся ў Віцебску. У паўфіналах салігорскі «Шахцёр» адолеў гаспадароў лёду – 2:1, а менскае «Юнацтва» было мацнейшым за наваполацкага «Хіміка» – 4:1, піша zerkalo.io.
У матчы за 3-е месца «Хімік» перамог «Віцебск», які перамагаў у Кубку Беларусі ў 2022-м і 2023-м. Новапалачане пры ліку 2:1 на сваю карысць закінулі на 44-й хвіліне дзве шайбы і давялі справу да перамогі – 4:2.
У фінале гледачы ўбачылі тры галы за першыя сем хвілінаў. Але «Шахцёр» не ўтрымаў перавагу. «Юнацтва» адыгралася ў другім перыядзе, а ў заключнай трэці выйшла наперад – 4:3. Сталічны клуб заваяваў трафей сёмы раз у гісторыі.