1 верасня 2024, Нядзеля, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі 19-гадовы штурмавік расказаў непрыемную праўду пра сваё камандаванне

2
Расейскі 19-гадовы штурмавік расказаў непрыемную праўду пра сваё камандаванне

Акупанта ўразіў учынак камандзіра.

Расейскі штурмавік Аляксандр Ганчароў, – адзіны са свайго падраздзялення застаўся жывы і здаўся ў палон. Украінскія ваяры з 13-й брыгады Нацгвардыі «Хартыя» адбілі масаваную атаку расейскіх войскаў каля сяла Ліпцы пад Харкавам. Менавіта падчас аднаго са штурмаў і быў узяты ў палон гэты добраахвотнік-кантрактнік, якога кінулі на волю лёсу ягоныя таварышы.

«Камандзір праз рацыю нам сказаў: хто будзе адкочвацца назад, той будзе абнулены сваімі ж», – расказаў палонны.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, нацгвардзейцы скінулі акупанту ваду і запіску з інструкцыямі, а дрон накіраваў яго да нашых вайскоўцаў. Байцы «Хартыі» падзяліліся з палонным ежай і вадой, прапанавалі медыцынскую дапамогу. Цяпер ён знаходзіцца ў спецыяльным лагеры для ваеннапалонных і чакае абмену на ўкраінскага вайскоўца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках