2 верасня 2024, панядзелак, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія памежнікі зладзілі экскурсію на мяжы з Беларуссю

1
Украінскія памежнікі зладзілі экскурсію на мяжы з Беларуссю

Гатовыя сустракаць ворага.

Дзяржаўная памежная служба Украіны арганізавала «экскурсію» для ўкраінцаў на беларускай мяжы. Ва ўстанове запэўнілі, што ўкраінскія сілы поўнасцю гатовыя да магчымых пагрозаў.

Памежнікі адзначылі, што Аляксандр Лукашэнка пад маркай вучэнняў канцэнтруе войскі каля мяжы з Украінай. У адказ на гэта ДПСУ ўзмацняе абарончыя захады ў Чарнігаўскай вобласці.

Вайскоўцы знялі відэаагляд для ўкраінцаў, дзе прадэманстравалі мінныя палі, умацаванні і разбураны ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання мост.

Памежнікі, якія сочаць за сітуацыяй з дапамогай дронаў, паведамілі, што на гэты момант не фіксуюць агрэсіўных дзеянняў з боку Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках