Момант выбуху дрона ў Падмаскоўі трапіў на відэа
3- 10.09.2024, 9:13
- 15,898
Рух па Кашырскай шашы перацяты.
Рух транспарту па Кашырскай шашы ў бок сталіцы РФ Масквы перацяты праз абломкі беспілотніка, паведамляе 10 верасня Telegram-канал Astra са спасылкай на кіраўніцу гарадской акругі Дамадзедава Яўгенію Хрусталёву.
Яна сцвярджае, што ўночы з 9 на 10 верасня беспілотнік быў над тэрыторыяй Дамадзедава.
«Абломкі ўпалі на Кашырскую шашу недалёка ад крамы «Скрыжаванне». (…) Рух па Кашырскай шашы, у раёне падзення беспілотніка, у бок Масквы часова перацяты», – паведаміла чыноўніца.
Крыху пазней у Сеціве з'явіліся фота рэшткаў беспілотніка, якія ляжаць на дарожным палатне ў Дамадзедаве.
Акрамя таго, момант выбуху дрона ў падмаскоўным горадзе Кашыра захаваны на відэа.
«Сёння ноччу абломкі БПЛА ўпалі на тэрыторыю вуліц Горкага і Лугавая ў Кашыры-1. Аскепкамі пашкоджаныя шкленне дашкольнага аддзялення і жылога дома на тэрыторыі прыватнага сектара», - паведаміў кіраўнік гарадской акругі Міхаіл Шувалаў.