У Беларусі рыхтуюць сур'ёзныя змены ў ПДР
58- 10.09.2024, 18:50
- 28,636
На электрасамакаце - не пешаход, а кіроўца?
12 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале Беларусі будзе апублікаваны законапраект, які прадугледжвае змяненні ў Правілы дарожнага руху.
Найперш яны закрануць тых, хто перасоўваецца на сродках персанальнай мабільнасці (электрасамакатах, монаколах і г. д.), а таксама на роварах.
Пра гата паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік Галоўнай управы ДАІ МУС Беларусі Віктар Ротчанкаў, паведамляе Onlíner.
Электрасамакатчык - кіроўца, электрасамакат - транспартны сродак
Адна з прынцыповых змен, якая змяшчаецца ў законапраекце, тычыцца статусу тых, хто перамяшчаецца на сродках персанальнай мабільнасці. Пакуль яны аднесеныя да пешаходаў. У планах вызначыць іх як кіроўцаў з усімі наступствамі.
У ДАІ падалі статыстыку: колькасць ДТЗ з удзелам людзей на СПМ узрасла на 70 адсоткаў. За які перыяд - не тлумачыцца.
- Такі статыстыкай у першую чаргу і выкліканыя змены ў ПДР, - растлумачыў Віктар Ротчанкаў. - У праекце ўказа асобы, якія перамяшчаюцца на СПМ, калі раней яны з'яўляліся пешаходамі, аднесены ўжо да катэгорыі кіроўцаў. Унесена і новае вызначэнне сродку персанальнай мабільнасці - гэты транспартны сродак, і асноўная тэхнічная характарыстыка, якая прадугледжаная, - гэта абмежаванне хуткасці руху да 25 км/г.
- Усе транспартныя сродкі, якія сваімі тэхнічнымі характарыстыкамі будуць перамяшчацца з хуткасцю больш за 25 км/г, будуць з'яўляцца механічнымі транспартнымі сродкамі, якія падлягаюць рэгістрацыі і праходжанню астатніх працэдур для ўдзелу ў дарожным руху.
Ктроўцаў СПМ прапануюць зраўняць у правах і абавязках з веласіпедыстамі
Начальнік Галоўнай ўправы ДАІ МУС таксама адзначыў, што раздзел 20 ПДР, які прадугледжвае патрабаванні руху веласіпедыстаў, будзе дапоўнены паняццем "сродак персанальнай мабільнасці".
— Гэта значыць, да кіроўцаў СПМ у нашым праекце будуць выстаўляцца тыя ж патрабаванні і правілы перамяшчэння па вулічна-дарожнай сетцы, як і да раварыстаў. Гэта і ўсе тыя абмежаванні, якія там прадугледжаныя, і рэкамендацыі - яны сапраўды гэтак жа будуць тычыцца і тых кіроўцаў, якія перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці, - адзначыў Віктар Ротчанкаў.
Ёсць шэраг абмежаванняў, з якімі ўсе ахвочыя змогуць пазнаёміцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі з 12 верасня, калі законапраект будзе апублікаваны.
- Напрыклад, ёсць наступнае абмежаванне: кіроўцам, якія перамяшчаюцца на СПМ, будзе забаронена рухацца ў пешаходнай зоне, калі яна абазначана адпаведнымі знакамі, - дадаў начальнік Галоўнай управы ДАІ МУС.
На пешаходных пераходах зноў давядзецца спешыцца?
Шэраг навін закране і перасячэнне праезнай часткі на веласіпедах і сродках персанальнай мабільнасці.
- Не спешвацца можна будзе толькі на велапераездзе, які абсталяваны транспартным святлафорам, які рэгулюе рух веласіпедыстаў. А калі ў нас, напрыклад, раварыст рухаецца недзе за горадам, калі яму дазволена ехаць па краі праезнай часткі, і яна перасякае перакрыжаванне, яму таксама можна будзе там не спешвацца, адпаведна, ён павінен будзе кіравацца Правіламі дарожнага руху, у тым ліку транспартнымі святлафорамі, - паведаміў Віктар Ротчанкаў.
— Ва ўсіх астатніх выпадках пры перасячэнні праезнай часткі, ці то па пешаходным пераходзе, ці то па велапераездзе, кіроўцы сродкаў персанальнай мабільнасці і веласіпедысты павінны будуць спешвацца — гэта прадугледжана ў праекце ўказа.