10 верасня 2024, aўторак, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маёр УСУ: Расею чакае бунт Прыгожына 2.0

4
Маёр УСУ: Расею чакае бунт Прыгожына 2.0

Экспэрт агучыў галоўны страх Крамля.

На Белгародчыне і Куршчыне расейцы стварылі «тэрытарыяльную абарону», але не далі людзям галоўнага - зброю. Рэч у тым, што ў Крамля існуе стрэс і страх, што гэтая зброя не будзе скарыстаная супраць УСУ, а наадварот - што гэтыя людзі ператворацца ў банду, што ў Расеі пачнецца пугачоўшчына. Сітуацыя для Пуціна зусім не вясёлая, асабліва, калі ўспомніць бунт Прыгожына, і колькі людзей яго падтрымалі.

Расейская ўлада гэтага і баіцца, падкрэслівае ваенны экспэрт, ветэран расейска-ўкраінскай вайны, маёр запасу Узброеных сіл Украіны Аляксей Гецьман падчас размовы на «Главреде».

“Кіраўнік ПВК Паладзін Георгі Закрэўскі нядаўна заклікаў уступаць у іх “саюз”, ісці на Маскву і здымаць Пуціна, таму што, паводле ягоных слоў, “бяда не побач з Расеяй, а ўжо ў ёй”. І ён абяцае не спыняцца, як Прыгожын, а зрынуць Пуціна. Ён ультрапатрыятычны, у яго крыху хлуслівыя лозунгі, але такія настроі ў РФ ёсць. Успомніце, як сустракалі Прыгожына, калі ён рухаўся на Маскву - з гарбатай і печывам, досыць прыязна. Людзі не былі варожа настроеныя ў дачыненні да вагнераўцаў», - успамінае Гецьман.

Для кіраўніцтва Расеі ўсё гэта вельмі небяспечна, упэўнены маёр запасу Узброеных сіл Украіны.

“У РФ павінен быць цар, як бы ён ні называўся: прэзідэнт, генеральны сакратар і гэтак далей. І расейцы хочуць, каб ён быў моцным, каб даваў ім адчуванне велічы. Таму яны могуць дараваць нават страчаныя імі свабоды. Але калі цар становіцца слабым, яго хутка скідаюць”, - падкрэслівае экспэрт.

Гецьман падкрэслівае, што пад Пуціным вельмі хістаецца трон, бо расейцы бачаць, што частка Расеі кантралюе войска іншай краіны.

“Паход Прыгожына на Маскву спыніўся толькі таму, што вагнераўцы самі спыніліся, а не іх спынілі. Расейцы ўсё гэта цудоўна бачаць. У Расеі не будзе рэвалюцый, там будзе хіба што бунт, "бессэнсоўны і бязлітасны". Тым больш, калі раздаць людзям зброю. Гэта не Кіеў, дзе людзі стануць на барыкады - найперш яны пачнуць рабаваць крамы”, - рэзюмаваў Аляксей Гецьман.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках