10 верасня 2024, aўторак, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі паказалі фота дрона, які прыляцеў з Беларусі

5
У Латвіі паказалі фота дрона, які прыляцеў з Беларусі

Сітуацыя кантралявалася з самага пачатку.

У распараджэнні службы навін Латвійскай тэлевізіі (LTV) апынуліся фатаграфіі абломкаў расейскага баявога дрона Shahed, які ўпаў у Рэзекненскім краі на ўсходзе краіны і, як мяркуецца, прыляцеў з Беларусі.

Беспілотнік быў абсталяваны выбухоўкай і належаў да тыпу дронаў Shahed, піша Delfi.lv.

Пасля падзення робат быў абясшкоджаны спецыялістамі, і зараз праводзіцца яго аналіз. Баявая частка дрона не ўзарвалася.

Атрыманая інфармацыя паказвае, што пранікненне дрона ў Латвію не разглядаецца як відавочная вайсковая эскалацыя супраць краіны, і мэтай дрона не была Латвія. Нацыянальныя сілы абароны Латвіі сачылі за сітуацыяй у супрацоўніцтве з партнёрамі з NАТО.

Камандзір НВС Леанід Калныньш растлумачыў, што прыкмет адкрытай эскалацыі заўважана не было, а сітуацыя кантралявалася з самага пачатку, - задоўга да таго, як дрон быў знойдзены на месцы падзення.

Калныньш не стаў каментаваць, якую колькасць выбухоўкі ўтрымліваў робат і якія маглі б быць наступствы, калі б ён упаў на жылы дом.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках