10 верасня 2024, aўторак, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вы бачылі дзе-небудзь такія кошты?»

17
«Вы бачылі дзе-небудзь такія кошты?»

Беларуска паабедала, магчыма, у самай таннай сталоўцы ў краіне.

Беларуска паабедала ў сталовай у Берасцейскай вобласці і прызналася, што была шакаванаяў ад цэн. Ролік са сталоўкі яна апублікавала ў TikTok, піша "Зеркало".

“Самая смачная і дужа танная сталоўка, у якой я толькі была. За ўсе стравы, што ў мяне і ў мужа, выйшла 7.80. Вы бачылі дзе-небудзь такія кошты?” - спытала яна.

На кадрах відаць, што два абеды складаліся з талеркі супу, пюрэ з катлетай, салаты з буракоў і напою.

@mira_pavlovich7 #столовая #столовка #еда #перекус #обедбудет #обед #дешево #вкусно ♬ оригинальный звук - Mirа

Аўтарка роліка расказала ў каментарах, што гэта сталовая ААТ "Пяскоўскае" ў аграгарадку Пяскі ў Бярозаўскім раёне Берасцейскай вобласці, знаходзіцца побач з Белаазёрскам. Яна прызналася, што была ў шоку ад такіх нізкіх коштаў.

“Я сама была ў шоку. І аж ачмурэла. Чаму так танна. Яшчэ і завісла каля касы і стаю лічу. Чаму так мала за ўсё”, - падзялілася яна.

Карыстальнікі ў каментарах прыняліся шукаць падвох, здзівіўшыся такім танным стравам. Некаторыя выказалі здагадку, што кошт невысокі, таму што "суп без мяса", "катлеты з хлеба", а "пюрэ празрыстае". Аднак аўтарка відэа адпрэчыла гэтыя здагадкі, заявіўшы, што “ўсё было як дома, вельмі смачна”.

Іншыя каментатары заявілі, што не павераць, пакуль яна не пакажа чэк, на што дзяўчына адказала, што спачатку яна "і сама не паверыла, стаялі пералічвалі, думала такіх коштаў нідзе няма".

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках