21 снежня 2024, Субота, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трыкутнік вайсковых аб'ектаў: што стаіць за атакамі на Падмаскоўе

1
Трыкутнік вайсковых аб'ектаў: што стаіць за атакамі на Падмаскоўе

У дронаў былі пэўныя цэлі.

Уначы, 10 верасня, Расейская Федэрацыя была масавана атакаваная беспілотнымі лятальнымі апаратамі. Больш за ўсё пацярпела Падмаскоўе, дзе, са слоў галоўнага рэдактара выдання Defense Express Алега Каткова, ёсць «трыкутнік» з вялікай колькасцю вайсковых аб'ектаў.

У размове з «Фокусам» ён адзначыў, што 21 жніўня Украіна ўжо атакавала вайсковыя расейскія аб'екты ў Падмаскоўі, дарэчы, у раёне аэрапорта «Астаф'ева». Тады як на гэты раз пад атакай апынуўся населены пункт Раменскае.

«Для разумення, гэта раён, як такі трыкутнік, недзе прыкладна 40 кіламетраў на поўдзень Масквы. І там вялізная колькасць вайсковых аб'ектаў, астранамічная. Я не магу нават гэта ўсё пералічыць, але гэта шматлікія цэнтры радыётэхнічнай выведкі, цэнтры экстрагічнай камунікацыі, перыферыйныя раёны супрацьракетнай абароны Масквы, цэнтры, проста запасныя камандныя пункты войск, дывізій, вайсковай акругі», - сказаў Алег Каткоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках