21 снежня 2024, Субота, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швэцыі назвалі новага кіраўніка МЗС

У Швэцыі назвалі новага кіраўніка МЗС
МАРЫЯ МАЛЬМЕР СТЭНЭРГАРД

Ведамства ўзначаліла Марыя Мальмер Стэнэргард, якая да гэтага была міністрам міграцыі.

Міністэрства замежных спраў Швэцыі пасля адстаўкі Тобіяса Білстрома ўзначаліла Марыя Мальмер Стэнэргард, якая да гэтага была міністрам міграцыі.

Аб гэтым піша TT.

Аб перастаноўках у швэдскім урадзе стала вядома падчас пасяджэння парламента ў аўторак, 10 верасня.

Прадстаўніца Умеранай кааліцыйнай партыі і аднапартыйка Білстрома, Стэнэргард з 2022 года ўзначальвала Міністэрства ў пытаннях міграцыі, а перад тым восем гадоў прапрацавала ў парламенце.

Акрамя МЗС, новы кіраўнік з'явіўся ў Міністэрства ў пытаннях ЕЗ, чыя папярэдняя кіраўніца Джэсіка Росваль была намінаваная ў еўракамісары - яе заменіць Джэсіка Розенкранц.

А новым швэдскім міністрам у пытаннях міграцыі стане Ёхан Форсэл, які дагэтуль узначальваў Міністэрства ў пытаннях супрацоўніцтва і замежнага гандлю. Таксама змяніліся кіраўнікі міністэрстваў адукацыі і працы і інтэграцыі.

Тобіяс Білстром нечакана абвясціў аб адстаўцы з пасады міністра замежных спраў Швэцыі ў пачатку верасня.

СМІ пісалі, што прычынай мог стаць канфлікт Білстрома з прэм'ер-міністрам Ульфам Крыстэрсанам, але ён сам гэта адмаўляе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках