21 снежня 2024, Субота, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пашырылі санкцыі супраць расейскага гандлёвага флоту

ЗША пашырылі санкцыі супраць расейскага гандлёвага флоту

Пад абмежаванні патрапілі дзевяць караблёў.

ЗША ўвялі санкцыі супраць дзевяці караблёў, якія ходзяць пад расейскім сцягам, паведамляе Управа кантролю над замежнымі актывамі (OFAC) Казначэйства ЗША.

Падсанкцыйныя караблі носяць назвы «Барыс Кустодзіеў», «Кампазітар Рахманінаў», «Закамск», «Омскі-103», «Омскі-119», «Порт Оля-3», «Порт Оля-4», «ВАФА» і «ВАФА-1».

Акрамя таго, у рэестр трапіў расеец Джамалдзін Пашаеў. Ягоны поўны цёзка з'яўляецца гендырэктарам кампаніі «Марскі гандлёвы порт Оля» (Астрахань).

ЗША разам з тым абнавілі санкцыі супраць іранскай авіякампаніі Iran Air і расейскай суднаходнай кампаніі «Трансмарфлот».

Раней у гэты ж дзень абмежаванні супраць Расеі пашырыла Вялікая Брытанія. Пад санкцыі трапілі пяць марскіх караблёў, структуры расейскіх узброеных сілаў: камандаванне Паветрана-касмічных сілаў, 924-га Дзяржаўнага цэнтра беспілотнай авіяцыі і камандаванне ваенна-транспартнай авіяцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках