10 верасня 2024, aўторак, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стынг і Снуп Дог анансавалі супольны рэмікс на вядомую кампазіцыю

Стынг і Снуп Дог анансавалі супольны рэмікс на вядомую кампазіцыю

Стынг таксама падзяліўся датай прэм'еры.

Падчас выступу на BBC Radio 2 Стынг анансаваў будучае супрацоўніцтва з хіп-хоп-артыстам Снупам Догам, паведамляе Daily Mail..

Стынг расказаў, што працуе са Снупам Догам над рэмікс-версіяй «Message In The Bottle», якая павінна выйсці ў лістападзе.

«Мы са Снупам запісалі песню “Message In A Bottle”, якую ён назваў інакш. Я граў на гітары і спяваў, Снуп таксама спяваў, для мяне ён з'яўляецца сапраўдным адкрыццём. Ён вельмі добры чалавек», – падзяліўся спявак.

Таксама ён прызнаўся, што ягоная галоўная мэта як спевака і музыкі складаецца ў тым, каб ствараць музыку, якую людзі «проста будуць слухаць вечна».

«Мне падабаецца граць хіты, я сапраўды гэта люблю, але гэта мая праца – праспяваць песню, якую я, магчыма, напісаў 40 гадоў таму, з такім самым запалам, такой самай цікавасцю, энэргіяй, быццам я напісаў яе сёння», – дадаў артыст.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках