10 верасня 2024, aўторак, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвежская выведка падазрае РФ у падрыхтоўцы дыверсій на нафтагазавых аб'ектах

6
Нарвежская выведка падазрае РФ у падрыхтоўцы дыверсій на нафтагазавых аб'ектах

Падрабязнасці.

Расея можа здзейсніць дыверсіі на нафтавых і газавых аб'ектах у Нарвегіі, узровень небяспекі вырас у параўнанні з мінулым годам, заявіў кіраўнік нарвежскай выведнай службы Нільс Андрэас Стэнсэнэс.

«Узровень рызыкі змяніўся. Мы мяркуем, што дыверсіі сталі больш верагоднымі, і мы бачым дыверсіі ў Еўропе, што паказвае на тое, што яны (расейцы) крыху прасунуліся ў гэтым», – сказаў ён у інтэрв'ю Reuters.

Сёлета нарвежскія спецслужбы паведамлялі, што Расея «можа ўважаць за мэтазгоднае» правядзенне дыверсій асабліва ў нафтавай галіне, у той час як летась такая магчымасць здавалася малаверагоднай. Паводле словаў Стэнсэнэса, Масква будзе ўнікаць правакацый, здольных прывесці да актывізацыі калектыўнай абароны NATO.

Як адзначае агенцтва, пасля падрыву «Паўночных струменяў» у 2022 годзе Нарвегія разгарнула свае ваенна-марскія сілы для аховы нафтавых і газавых платформаў у Паўночным моры. Тым не менш падводная інфраструктура Нарвегіі даволі шырокая: газавыя трубаправоды даўжынёю блізу 9 тыс. км і больш за 90 радовішчаў нафты і газу.

На мінулым тыдні два інфармаваныя амерыканскія чыноўнікі расказалі CNN, што Расея развівае спецыялізаванае ваеннае падраздзяленне, якое можа быць выкарыстанае для патэнцыйных аперацый дыверсій, накіраваных на пашкоджанне інфраструктуры падводных кабеляў.

Паводле іх звестак, распрацоўкі вядуцца на замову Галоўнай управы глыбакаводных даследаванняў (ГУГД) Мінабароны РФ. Ініцыятыва ўключае ў сябе флот, падводныя лодкі і марскія дроны. Летась супольнае расследаванне СМІ Швэцыі, Даніі, Нарвегіі і Фінляндыі вызначыла, што ў Расеі ёсць флот шпіёнскіх караблёў, якія дзейнічаюць у водах Паўночнай Еўропы з мэтай патэнцыйнага пашкоджання падводных кабеляў і ветравых электрастанцый.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках