Маладзёвая каманда Беларусі прапусціла 6 мячоў ад аднагодкаў са Славакіі
1- 10.09.2024, 21:08
- 1,978
Футбольны матч прайшоў на Кіпры.
У аўторак, 10 верасня, у таварыскім паядынку футбольная каманда Беларусі (U-21) сустракалася з камандай Славакіі (U-21). Паядынак закончыўся з лікам 1:6.
Матч прайшоў на Кіпры, дзе выхаванцы Сяргея Яромкі праводзяць вераснёўскі збор.
Адзіны гол у складзе каманды забіў Радзіён Пячура. Ён здолеў рэалізаваць пенальці. На 26-й хвіліне беларускі нападнік ЦСКА Арцём Шуманскі з адзінаццаціметровага вызначыцца не змог – галкіпер парыраваў.
У першым спарынгу, які прайшоў некалькі дзён таму, беларусы саступілі аднагодкам з Кіпра (1:2).
15 кастрычніка беларускую «маладзёўку» чакае афіцыйны матч. У спаборніках – Фарэрскія астравы.