Пад Белгарадам пусцілі пад адхон грузавы цягнік
4- 11.09.2024, 9:43
- 8,218
Расейцы заявілі аб дыверсіі.
Грузавы цягнік сышоў з рэек у Белгародскай вобласці Расеі, якая мяжуе з Украінай. Гэта адбылося праз "замежнае ўмяшання ў працу чыгуначнага транспарту".
Пра гэта паведамляе ўправа расейскай Паўднёва-Усходняй чыгункі ў Telegram.
"У выніку ўмяшання старонніх асоб у працу чыгуначнага транспарту ўчора, 10 верасня, а 23:17 адбыўся сход 11 парожніх вагонаў і лакаматыва грузавога цягніка", - гаворыцца ў паведамленні.
Цягнік пусцілі пад адхон на перагоне Валаконаўка - Новы Аскол у Белгародскай вобласці. Там вядуцца работы для аднаўлення чыгуначнага палатна і кантактнай сеткі. Рух цягнікоў на гэтым адцінку часова закрыты.
У сувязі з дыверсіяй скасаваныя некалькі пасажырскіх рэйсаў.