У беларускага рэжыму новая праблема
4- 11.09.2024, 12:11
- 14,372
І яна абвастраецца.
Адмоўнае сальда замежнага гандлю ў студзені-ліпені павялічылася ўдвая да таго ж перыяду мінулага года, вынікае са звестак Нацбанка. У ліпені зноў асеў экспарт тавараў і паслуг, а імпарт, наадварот, вырас.
Замежнагандлёвы абарот таварамі і паслугамі па выніках сямі месяцаў вырас на 4,6% да таго ж перыяду мінулага года і склаў 56 млрд. 247,4 млн. даляраў.
Па выніках гэтага перыяду сталі больш зарабляць на экспарце паслуг, але гандаль таварамі яшчэ больш асеў. У выніку адмоўнае сальда (розніца паміж экспартам і імпартам) вырасла амаль удвая: з мінус 45,2 млн даляраў да мінус 88,7 млн.
У ліпені імпарт тавараў вырас да рэкорднага з пачатку года ўзроўню - 3 млрд 913,5 млн даляраў. За кошт гэтага мінус у гандлі таварамі ў ліпені вырас да 511 млн даляраў.
А паслугі выйшлі ў плюс на 300 тысяч за кошт павелічэння экспарту.
Чыноўнікі не першы год змагаюцца з імпартам, але адчуваюць з гэтым цяжкасці.