Дроны атакавалі аэрадром «Аленья» і базу Ту-95 пад Мурманскам
20- 11.09.2024, 12:55
- 40,808
Беспілотнікі праляцелі 1 800 км.
Расейскія ўлады заяўляюць аб паветраным налёце беспілотнікаў на вайсковы аэрадром Аленя ў Мурманскай вобласці, піша «Диалог».
Менавіта тут базуюцца бамбавікі, якія рэгулярна выпускаюць крылатыя ракеты па тэрыторыі Украіны. Акупанты заявілі нібыта аб "збіцці" двух дронаў.
У самім Мурманску чуваць гукі сірэны, абвешчаная паветраная трывога. Губернатар вобласці пацвердзіў ужо інфармацыю аб паветраным налёце.
Пра атакі дронаў таксама тэрмінова спыненая работа аэрапорта Мурманска.
Вайсковы журналіст Андрэй Цапліенка падкрэслівае вялізную дыстанцыю: ваенны аб'ект знаходзіцца за 1800 км ад мяжы з Украінай.
Некалькі расейскіх СМІ паведамілі, што адзін з дронаў нібыта прыляцеў з тэрыторыі суседняй Нарвэгіі.
Раней расейцы размяшчалі бамбавікі на авіябазе стратэгічнай авіяцыі ў Энгельсе, аднак пасля ўдару Украіны самалёты былі перабазаваныя на поўнач, куды ўкраінскім дронам дастаць складаней.