Памёр беларускі бодзібілдар, які харчаваўся сем разоў на дзень
66- 11.09.2024, 14:45
- 43,118
Яму было 36 гадоў.
Беларускі бодзібілдар Ілля Галем Яфімчук памёр ва ўзросце 36 гадоў, паведаміла ягоная жонка Ганна ў Instagram. Увагу на допіс звярнула выданне sport24.ru.
«Сябры, з неверагодным болем у сэрцы павінна вам паведаміць, што Ілля пакінуў гэты свет», - напісала Ганна Яфімчук.
Паводле яе слоў, раніцай 6 верасня сэрца Іллі спынілася.
«Я была побач, выклікала хуткую, рабіла масаж сэрца, пакуль яны былі ў дарозе. Хуткая прыехала вельмі хутка. На гелікаптэры яго экстрана павезлі ў клініку. Увесь гэты час я малілася, у мяне была надзея на тое, што Ілюша ачуняе. Кожны дзень я праводзіла побач з ім, у мяне была надзея, бо яго сэрца ўключылася на два дні, але сёння лекар паведаміў мне страшную навіну, што мозг памёр», - паведаміла Ганна Яфімчук.
Яфімчук важыў 158 кілаграмаў пры росце 185 сантыметраў. Спартсмен выконваў жым штангі лежачы з вагой 272 кілаграмы, яго рэкорд у прысядзе і цязе стоячы - 317 кілаграмаў. Бодзібілдар ладзіў паўнавартасны прыём ежы сем разоў на дзень і пільнаваўся дыеты на 16 500 калорый.