«Лукашысты замоўчваюць гэтую праблему»
4- 11.09.2024, 14:57
- 12,058
Беларус расказаў, як паўтараецца гісторыя з аварыяй на ЧАЭС.
Многія беларускія гарады зацягнула смогам з-за лясных пажараў на мяжы з Украінай.
У Вільскім лясніцтве зоны адчужэння ў Кіеўскай вобласці Украіны пажары былі выкліканыя расейскімі дронамі. На Чарнігаўшчыне і Браншчыне яны ўспыхваюць ад бесперапынных абстрэлаў. Калі ў зоне адчужэння пажар актыўна тушыцца, то ў прыфрантавых раёнах з-за мінных палёў і абстрэлаў тушэнне абцяжаранае. З дымам з рэгіёнаў, забруджаных Чарнобыльскай катастрофай у арганізм трапляюць альфа-радыеактыўныя ізатопы, якія выклікаюць рак лёгкіх. Чытач сайта Charter97.org востра адрэагаваў на бяздзеянне ўладаў:
- Лукашысты замоўчваюць гэтую праблему, злачынна грэбуюць здароўем беларусаў. У задымленых дванаццацітысячных Лельчыцах правялі 7 верасня Дзень горада з вялікай колькасцю людзей, а мясцовы прапагандыст зняў фальшывае відэа з бытавым дазіметрам, які не рэагуе на альфа-часціцы. У той жа дзень людзі гулялі на дні горада і ў 65-тысячнай Рэчыцы. На задымленых тэрыторыях пражывае большая частка насельніцтва Гомельшчыны. Даследаванне паветра можа зрабіць кожная лабараторыя санстанцыі. Але лукашысты паўтараюць злачынствы савецкага рэжыму, які доўга замоўчвалі аварыю на ЧАЭС і л травеньскія святкаванні на заражаных тэрыторыях.
Вайна ўсё больш заходзіць у Беларусь з розных бакоў, асабліва на Гомельшчыну. Беларусы пакутуюць ад санкцый, абмежаваныя ў перамяшчэнні па свеце, пазбаўлены доступу да многіх тавараў і паслуг. У паветры лятаюць расейскія смертаносныя набоі, яны ўжо падаюць на Беларусь. А зараз і смертаносны дым труціць беларусаў.