21 снежня 2024, Субота, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве знайшлі 12-гадовую беларуску, якая ніколі не хадзіла ў школу

9
У Маскве знайшлі 12-гадовую беларуску, якая ніколі не хадзіла ў школу

Маці пазбавяць бацькоўскіх правоў.

Суд пазбавіў бацькоўскіх правоў беларуску, якая ўхілялася ад выхавання сваёй 12-гадовай дачкі. Дзяўчынка ніколі не хадзіла ў школу, а замест гэтага бадзялася з маці па Маскве, паведамляецца на сайце Генпракуратуры.

“З нараджэння дзяўчынка пражывала з маці ў Маскве, бацька з сям'ёй ніколі не пражываў. Пастаяннага месца жыхарства яны не мелі, знаходзіліся ў знаёмых і сяброў маці. Дзяўчынка ніколі не наведвала ўстановы адукацыі. Спасцігаць асновы чытання, пісьма і матэматыкі ёй дапамагаў ейны старэйшы брат», - распавялі ў Генпракуратуры.

Там дадалі, што з траўня да лістапада2023 года дзяўчынка-падлетак знаходзілася ў сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры для непаўналетніх у Маскве. У снежні 2023 года яе перавялі ў адну з устаноў адукацыі Івацэвіцкага раёна.

У пракуратуры адзначылі, што маці не цікавілася дачкой, пакуль тая была ў прытулку. У сувязі з гэтым пракурор Івацэвіцкага раёна папрасіў суд пазбавіць жанчыну бацькоўскіх правоў. Суд задаволіў гэтае патрабаванне. Дзяўчынка перададзеная на дзяржаўнае забеспячэнне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках