Беларускі АМАП адправілі на ўкраінскую мяжу
32- 11.09.2024, 16:54
- 17,872
Каб «прадухіліць прарыў УСУ».
У памежныя з Украінай населеныя пункты накіраваныя дадатковыя падраздзяленні АМАП і ўнутраных войскаў.
Пра гэта перад стартам вучэнняў у Століне расказаў кіраўнік МУС Іван Кубракоў, піша БелТА.
Міністр заявіў, што яго ведамствам прааналізавала аперацыю УСУ ў Курскай вобласці.
Адзначым, у Століне недалёка ад мяжы з Украінай сёння праходзілі вучэнні МУС.