Знойдзены расейскі карабель, які перавозіць іранскія балістычныя ракеты
8- 11.09.2024, 17:32
- 15,260
Спадарожнікавыя здымкі.
Спадарожнікавыя здымкі захавалі грузавое судна Порт Оля 3 пад расейскім сцягам, якое магло быць задзейнічана ў перавозцы іранскіх балістычных ракет.
Пра гэта паведамляе Sky News, спасылаючыся на свежыя спадарожнікавыя здымкі і неназваную ўкраінскую крыніцу.
Украінскі суразмоўца паведаміў выданню, што судна Порт Оля 3 пераправіла блізу 220 балістычных ракет малой далёкасці праз Каспійскае мора ў Расею, каб потым выкарыстоўваць іх у вайне супраць Украіны.
Таксама крыніца дадала, што судна прыбыло ў расейскі порт 4 верасня. Журналісты прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі і знайшлі судна ў той дзень у порце Оля ў раёне Астрахані на поўдні Расеі, на беразе Каспійскага мора.