Байцы палка імя Кастуся Каліноўскага ўзялі ў палон расейскіх вайскоўцаў
14- 11.09.2024, 18:19
- 20,112
Фотафакт.
У палку імя Кастуся Каліноўскага расказалі пра шэраг паспяховых баявых аперацый на фронце ва Украіне. Ва ўзаемадзеянні з іншымі падраздзяленнямі каліноўцы захапілі і ўтрымалі варожыя пазіцыі, а таксама правялі выведна-пошукавыя дзеянні. У блізкім агнявым кантакце пяхотнікі палка знішчылі блізу дзясятка расейскіх вайскоўцаў, а дваіх узялі ў палон.
Сярод каліноўцаў ёсць некалькі параненых. Іх жыццям нічога не пагражае, яны ўжо на лячэнні.