На фронце загінуў сын галоўнага рабіна Украіны
10- 11.09.2024, 19:31
- 13,330
Ён прапаў без вестак яшчэ ў ліпені, але цела змаглі вярнуць толькі цяпер.
У Кіеве адбудзецца цырымонія развітання з сынам галоўнага рабіна Украіны Мошэ Асмана Мацьягу-Антонам, які загінуў у шэрагах Узброеных сілаў Украіны, паведаміў Асман у Facebook.
«Заўтра ў Цэнтральнай сінагозе адбудзецца развітанне з маім сынам Мацьягам (Антонам), які загінуў на фронце абараняючы Украіну», – напісаў рабін.
Раней Мошэ Асман паведаміў, што ягоны прыёмны сын, якога ён з жонкай усынавілі ў 2002 годзе, калі хлопцу было 11, прапаў без вестак на фронце.
«Мы з жонкай усынавілі хлопчыка, які застаўся сіратой. Яго звалі Антон Самборскі, але мы далі яму габрэйскае імя Матацьягу (Моця) у гонар гераічнага лідара паўстання Макавеяў супраць імперыі захопнікаў больш за 2200 гадоў таму. Моця жыў у нашай сям'і блізу 10 гадоў, а калі стаў дарослым, пастанавіў жыць самастойна. Ён ажаніўся, і ў траўні сёлета ў яго нарадзілася дачка. Але праз тыдзень пасля нараджэння дзіцяці Моцю заклікалі ў войска», – расказаў ён пра загінулага.
Асман адзначыў, што апошні раз размаўляў з сынам 17 ліпеня, а ўжо 24 ліпеня ён знік падчас бою.
Плануецца, што пахаваюць загінулага на габрэйскіх могілках.