21 снежня 2024, Субота, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вярхоўнага муфтыя Таджыкістана напалі з нажом у мячэці

На вярхоўнага муфтыя Таджыкістана напалі з нажом у мячэці
САІДМУКАРАМ АБДУКАДЫРЗАДУ

Напад адбыўся ў цэнтральнай мячэці Душанбэ пасля намазу.

Невядомы параніў нажом старшыню Рады ўлемаў (мусульманскіх святароў), вярхоўнага муфтыя Таджыкістана Саідмукарама Абдукадырзаду, паведамляе прэс-служба МУС краіны.

Як удакладнілі ў міністэрстве, напад адбыўся ў цэнтральнай мячэці Душанбэ пасля намазу. Абдукадырзада атрымаў лёгкія раненні. Яму не спатрэбілася шпіталізацыя – муфтыя выправілі дадому. Нападніка затрымалі, супраць яго распачалі крымінальную справу.

Саідмукараму Абдукадырзаду 61 год. Ён узначальвае Раду ўлемаў Таджыкістана з кастрычніка 2010 года.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках