ЗША перададуць Украіне яшчэ $ 700 млн
- 11.09.2024, 20:41
- 1,436
На энэргетыку і размінаванне.
ЗША вылучаць Украіне дадатковую фінансавую дапамогу памерам больш за $ 700 млн на аднаўленне энэргасістэмы, гуманітарную падтрымку і размінаванне, заявіў дзяржсакратар Энтані Блінкен на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.
Паводле ягоных словаў, $325 млн пойдуць на аднаўленне энэргетыкі і электрасетак, $290 млн – на забеспячэнне мірнага насельніцтва вадой і харчаваннем, яшчэ $102 – на размінаванне.