12 верасня 2024, Чацвер, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Брытанія таемна дазволіла Украіне біць ракетамі Storm Shadow па цэлях у РФ

2
The Guardian: Брытанія таемна дазволіла Украіне біць ракетамі Storm Shadow па цэлях у РФ

Аб прынятай пастанове не будуць абвяшчаць публічна.

Улады Вялікай Брытаніі зацвердзілі пастанову дазволіць Украіне ўжываць перададзеныя брытанскай стараной ракеты Storm Shadow супраць цэляў у глыбіні тэрыторыі РФ, аднак пра гэта не будзе сказана публічна на сустрэчы прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі Кіра Стармэра з амэрыканскім лідэрам Джозэфам Байдэнам 13 верасня ў Вашынгтоне.

Аб гэтым піша The Guardian, спасылаючыся на крыніцы ў брытанскім урадзе.

Паводле інфармацыі выдання, лідэры ў рамках шырокай замежнапалітычнай дыскусіі абмяркуюць вайну ва Украіне і шляхі яе заканчэння, але не маюць намеру акцэнтаваць увагу на канкрэтных узбраеннях, бо размова будзе мець стратэгічны характар.

Па сустрэчы не запланаваная прэсавая канферэнцыя. У наступныя два дні пасля перамоў магчымыя новыя гутаркі з мэтай інфармавання ключавых хаўруснікаў у Еўропе аб хадзе дыскусіі.

Крыніцы выдання сцвярджаюць, што супольнага візіту кіраўніка брытанскага замежнапалітычнага міністэрства Дэвіда Лэмі і дзяржаўнага сакратара ЗША Энтані Блінкена ў Кіеў 11 верасня не было б без пазітыўнай пастановы што да Storm Shadow.

Падчас гэтага візіту кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі заявіў, што пастаўка Іранам балістычных ракет Расеі змяніла стратэгічнае мысленне Лондана і Вашынгтона.

Менавіта расейскі дыктатар Пуцін пайшоў на эскалацыю, падкрэсліў міністр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках