21 снежня 2024, Субота, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУВ збіла расейскі знішчальнік Су-30СМ у Чорным моры з ПЗРК

6
ГУВ збіла расейскі знішчальнік Су-30СМ у Чорным моры з ПЗРК

Украінскія выведчыкі апублікавалі відэа і расказалі падрабязнасці.

Украінскія выведчыкі знішчылі расейскі самалёт Су-30СМ у Чорным моры. Па борце яны патрапілі з ПЗРК.

Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны (ГУВ).

«Падчас аперацыі ў акваторыі Чорнага мора ваяры спецпадраздзялення ГУВ МА Украіны знішчылі расейскі баявы самалёт Су-30СМ трапляннем з ПЗРК», - гаворыцца ў паведамленні.

Што вядома аб самалёце

Знішчальнік, які ўпаў у мора, належаў да 43-га асобнага марскога авіяцыйнага палка ВКС РФ, які базуецца на аэрадроме горада Сакі ў часова акупаваным Крыме.

Кошт такога самалёта складае прыблізна 50 млн. даляраў.

«Знікненне» самалёта Су-30СМ

Акупанты страцілі сувязь са сваім баявым бортам 11 верасня а 5 раніцы. Прыблізна праз тры гадзіны расейцы пачалі пошукава-выратавальную аперацыю з прыцягненнем самалёта Ан-26, а таксама гелікаптэраў Мі-8 і Ка-27.

«У абедзенны час захопнікі паведамілі камандаванню аб выяўленым у моры, за 70 кіламетраў на паўночны захад ад мыса Тарханкут, характэрную пляму ад авіяцыйнага паліва, а неўзабаве ўбачылі і абломкі знішчанага Су-30СМ», - дадалі ў ГУВ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках