ГУР і УСУ пусцілі пад адхон расейскі цягнік пад Белгарадам
5- 12.09.2024, 11:01
- 11,080
Чыгуначная артэрыя паралізаваная.
У Белгарадскай вобласці РФ сышоў з рэек грузавы цягнік у выніку супольнай аперацыі ГУР МАУ і ССА УСУ 10 верасня. Было здзейсненае мінаванне і падрыў на чыгуначным адрэзку «Стары Аскол - Валуйкі».
Аб гэтым РБК-Украіна паведамілі крыніцы ў спецслужбах.
Як расказалі выданню субяседнікі, у выніку паспяховай аперацыі пушчаны пад адхон грузавы поезд, які забяспечваў лагістычныя патрэбнасці войска дзяржавы-агрэсаркі.
Пасля выбуху чыгуначнага палатна 11 вагонаў і лакаматыў грузавога цягніка сышлі з рэек і перавярнуліся.
«Названая чыгуначная артэрыя паралізаваная, шэраг цягнікоў скасавалі. Праца над паслабленнем дзяржавы-агрэсаркі Расеі працягваецца», - дадалі крыніцы.