12 верасня 2024, Чацвер, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Омску гарыць танкавы завод

2
У расейскім Омску гарыць танкавы завод

Прадпрыемства знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі.

У расейскім Омску 12 верасня ўдзень загарэўся дах цэха найстарэйшага ў Сібірскім рэгіёне завода «Омсктрансмаш». Пра гэта ў сваім тэлеграме-канале паведаміў омскі губернатар Віталь Хаценка.

Згодна з аператыўнай інфармацыяй галоўнай управы МНС Омскай вобласці, да тушэння пажару прыцягнуты 61 чалавек і 18 адзінак тэхнікі.

Як адзначылі «Ведомости», Омскі завод уваходзіць у ДК «Растэх». На заводзе вырабляюць тэхніку вайсковага прызначэння (танкі), дарожна-будаўнічыя машыны, нафтагазаздабываючае абсталяванне і чыгуначную тэхніку. З 2022 г. завод знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі ўсіх краін Еўразвяза, ЗША, Японіі, Канады, Украіны і Швэйцарыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках