21 снежня 2024, Субота, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарэлка, дзяўчаты, лазня: як Менск атрымаў правядзенне чэмпіянату свету ў хакеі

18
Гарэлка, дзяўчаты, лазня: як Менск атрымаў правядзенне чэмпіянату свету ў хакеі
МІХАІЛ ЗАХАРАЎ

Прызнанне сябра Лукашэнкі.

Экс-трэнер каманды Беларусі ў хакеі, сябар Лукашэнкі Міхаіл Захараў расказаў сваю версію, як Менск атрымаў права на правядзенне чэмпіянату свету ў хакеі ў 2014 годзе, піша «Трыбуна».

- Як Беларусь прымудрылася ўзяць чэмпіянат свету з нулём арэн?

- Я да гэтага часу не веру, што ў нас ён быў. Я часта ўспамінаю гэты момант. Да нас упершыню едзе Рэнэ Фазель (старшыня Міжнароднай федэрацыі хакея. - заўв.). Мяне пытаецца тагачасны кіраўнік нашай федэрацыі Уладзімір Навумаў, як, маўляў, будзем яго сустракаць.

- Адказваю: макароны, віно чырвонае і рыбы якой-небудзь. Ну, калі ён са Швайцарыі, што ён будзе есці? Але на ўсялякі выпадак патэлефанаваў Уладзіславу Траццяку (вядомы ў мінулым савецкі хакеіст, а потым спартовы чыноўнік - заўв.). І ён мне кажа: "Фазэль любіць гарэлку, добра прапражанае мяса, бульбу і лазню". І мы ўсё распісалі ад пачатку да канца. Добра, што ўдакладніў. У Навумава ўсё было распісана.

Сустракаем. Убачыліся. Фазель кажа: "Нешта вы мяне не па-руску сустракаеце". Думаю, што ўжо не так. А ён: "Дзе сто грам?" Мы не разгубіліся, выходзяць дзяўчаткі, выносяць хлеб-соль і гарэлку. Секунда!

А як мы рабілі прэзентацыю. Напэўна, нельга расказваць. Але ўжо шмат часу прайшло.

Раптам у нас з'яўляюцца арабы, нейкая коўзанка ў арабскім стылі. Паставілі макет нейкага 10-га тысячнага арабскага катка. І Навумаў расказвае, як у нас у Менску будуць стаяць два менавіта такія каткі.

Я думаю: быццам неяк брыдка, не ўзгоднена ні з кім. А Навумаву - усё адно: якая розніца, калі нам патрэбны чэмпіянат свету? Падман? Ды і што. Ён проста прыдумаў два каткі. Узяў недзе макеты гэтыя. Ну добра.

Потым паехалі ў лазню, да масажыста. Потым вырашылі, што ідзём на наступны дзень да Лукашэнкі. У апошні момант усё памянялася і я не пайшоў - застаўся ў аўтамабілі. Потым з'ехалі ў аэрапорт. На сустрэчы ў Менску ўсё было распісана. Я здзівіўся.

Але, канешне, як нам далі гэты чэмпіянат свету? У нас нават катлавана не было. Гэта нерэальна, - сказаў Захараў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках