Кітай дабіўся ад Расеі каласальнай зніжкі на газ
5- 12.09.2024, 16:20
- 8,944
Яе ўжо заклалі ў расейскі бюджэт.
Пастаўкі расейскага газу ў Кітай па запушчаным у 2019 годзе трубаправодзе "Сіла Сібіры" прадоўжацца найбліжэйшыя гады працягнуцца з двухзначнымі зніжкамі, вынікае з прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця РФ, які падрыхтавала Мінэканамразвіцця, заўважыў сайт The Moscow Times.
Згодна з дакументам, на аснове якога ўрад вярстае бюджэт на бліжэйшую 3-годку, сярэдні кошт газу для КНР у наступным годзе складзе $261 за тысячу кубаметраў, што на 35% ніжэй за цэны ў Еўропе — $402 за тысячу кубоў на лонданскай біржы ICE.
У іншыя краіны далёкага замежжа газ "Газпрвма", паводле прагнозу ўрада, будзе прадавацца ў наступным годзе па $340 за тысячу кубаметраў. Зніжка для Кітая складзе, такім чынам, 23%, а затым, паводле ацэнак МЭР, будзе штогод павялічвацца і дасягне 30%.
Так, у 2026 годзе цана для КНР складзе $247,3 за тысячу кубоў, у 2027 годзе - $235,4. На іншыя рынкі далёкага замежжа газ "Газпрама" будзе пастаўляцца па $330 за тысячу кубаметраў, вынікае з прагнозу, які публікуе Reuters.
З улікам аб'ёму паставак, які з наступнага года выйдзе на закладзеныя ў кантракце 38 млрд кубаметраў, кітайскія зніжкі абыдуцца "Газпраму" на $3 млрд у наступным годзе, $3,1 млрд — у 2026-м і $3,6 млрд — у 2027-м , сведчаць разлікі журналістаў. Назапашаным вынікам за тры гады Расея недаатрымае амаль $11 млрд у параўнанні з коштамі на іншых рынках "Газпрама".
Экспарт расейскага трубаправоднага газу, які ўпаў летась да мінімуму з 1985 года, будзе павольна расці, але застанецца ўдвая ніжэй даваенных узроўняў, вынікае з прагнозу МЭР: у гэтым годзе "Газпрам" прапампуе ў далёкае замежжа 80,4 млрд кубаметраў, у 2025 -м - 89,1 млрд, у 2026-м - 95,1 млрд, у 2027-м - 91,1 млрд.
Для параўнання: у 2021 годзе "Газпрам" прадаў за мяжу 185 млрд кубаметраў газу, а летась пастаўкі упалі да 69 млрд кубоў.