12 верасня 2024, Чацвер, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія мытнікі знайшлі ў пасылцы з РФ больш за 950 боепрыпасаў

13
Беларускія мытнікі знайшлі ў пасылцы з РФ больш за 950 боепрыпасаў

Таксама была канфіскаваная стралковая агнястрэльная зброя.

У Беларусі распачалі крымінальную справу пасля выяўлення мясцовымі мытнікамі амаль 1 тысячы адзінак узбраення, адпраўленага з Расеі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта краіны.

«Знойдзеныя і канфіскаваны стралковая агнястрэльная зброя, 30 састаўных частак зброі, звыш 950 адзінак боепрыпасаў», — напісана ў афіцыйным тэлеграм-канале ведамства.

Зброю знайшлі дзякуючы затрыманню ў Менску грамадзяніна Беларусі, на імя якога і прыйшла пасылка. Паводле дакументаў у адпраўленні павінна была знаходзіцца сантэхніка. Калі змесціва пасылкі прасканавалі, высветлілася, што гэта не так.

Крымінальную справу распачалі паводле ч.1 арт.333-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу <...> агнястрэльнай зброі, яе састаўных частак або кампанентаў, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў <...>, а таксама іншых тыпаў узбраення і вайсковай тэхнікі». Максімальнае пакаранне прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў са штрафам.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках