12 верасня 2024, Чацвер, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарыс павялічыла адрыў ад Трампа пасля дэбатаў

21
Гарыс павялічыла адрыў ад Трампа пасля дэбатаў
КАМАЛА ГАРЫС

Апытанне Reuters.

На агульнанацыянальным узроўні віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Гарыс апярэджвае рэспубліканца Дональда Трампа на пяць адсоткавых пунктаў – 47% супраць 42% – за менш чым два месяцы да прэзідэнцкіх выбараў.

Пра гэта сведчыць апытанне Reuters/Ipsos.

Адзначаецца, што Гарыс павялічыла адрыў у агульнанацыянальным рэйтынгу ад Трампа пасля прэзідэнцкіх дэбатаў, у якіх, на думку большасці рэспандэнтаў, яна перамагла.

У папярэднім апытанні Reuters/Ipsos віцэ-прэзідэнтка ад Дэмакратычнай партыі апярэджвала апанента на чатыры пункты.

Сярод выбарнікаў, якія сказалі, што чулі прынамсі нешта пра прэзідэнцкія дэбаты, 53% апытаных сказалі, што перамагла Гарыс, а 24% – што перамог Трамп.

Акрамя таго, блізу 52% рэспандэнтаў Reuters/Ipsos сказалі, што Трамп на дэбатах запінаўся і не меў пераканальнага выгляду, у той час як тое самае пра Гарыс сказаў толькі 21%.

Агульнанацыянальныя апытанні даюць важныя сігналы пра погляды электарату ЗША, але пераможцу выбараў вызначаюць менавіта вынікі галасавання ў кожным штаце, нагадвае Reuters.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках