13 верасня 2024, Пятніца, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Высокадакладныя ўдары Украіны па РФ будуць азначаць, што NATO, ЗША і ЕЗ ваююць з Расеяй

35
Пуцін: Высокадакладныя ўдары Украіны па РФ будуць азначаць, што NATO, ЗША і ЕЗ ваююць з Расеяй

Пры гэтым дыктатар РФ мяркуе, што УСУ не ў стане наносіць удары высокадакладнымі сістэмамі.

Украінскае войска можа біць высокадакладнай заходняй зброяй вялікай далёкасці толькі з дапамогай «натаўскіх спадарожнікаў». І калі Украіне дазволяць наносіць такія ўдары па тэрыторыі Расеі, гэта будзе азначаць прамы ўдзел NATO, ЗША і ЕЗ у вайне. Пра гэта кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін заявіў 12 верасня на форуме ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе прэс-служба Крамля.

Пуцін мяркуе, што ўкраінскае войска не ў стане наносіць удары сучаснымі высокадакладнымі сістэмамі вялікай далёкасці заходняй вытворчасці.

– Гэта магчыма толькі з выкарыстаннем разведдадзеных са спадарожнікаў, якіх Украіна не мае, гэта звесткі толькі са спадарожнікаў або Еўразвязу, або Злучаных Штатаў – увогуле, з натаўскіх спадарожнікаў, – заявіў ён.

Ключавым момантам Пуцін назваў тое, што «палётныя заданні ў гэтыя ракетныя сістэмы могуць, у сутнасці, уносіць толькі вайскоўцы краінаў NATO», а ўкраінскія вайскоўцы «рабіць гэтага не могуць».

На ягоную думку, калі Украіне дазволяць біць па тэрыторыі Расеі высокадакладнай зброяй, «гэта будзе азначаць не што іншае, як прамы ўдзел краінаў NATO, Злучаных Штатаў, еўрапейскіх краінаў» у вайне ва Украіне.

– Гэта іх прамы ўдзел, і гэта ўжо, вядома, істотным чынам мяняе саму сутнасць, саму прыроду канфлікту, – падкрэсліў прэзідэнт РФ.

Чым канкрэтна такая пастанова можа пагражаць заходнім краінам, Пуцін не ўдакладніў. Аднак, дадаў ён, «гэта будзе азначаць, што краіны NATO, ЗША, еўрапейскія краіны ваююць з Расеяй».

– А калі гэта так, то, маючы на ўвазе змяненне самой сутнасці гэтага канфлікту, мы будзем прымаць адпаведныя пастановы, зыходзячы з тых пагрозаў, якія нам будуць стварацца, – паабяцаў палітык.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках