УСУ паказалі працу дрона
2- 13.09.2024, 8:16
- 10,846
"Ноў-хаў у стылі В'етнама".
Трэцяя асобная штурмавая брыгада пачала выкарыстоўваць так званыя «дроны-цмокі». У новай украінскай распрацоўкі яшчэ няма агульнапрынятай назвы, гэта беспілотнікі, якія распыляюць над супраціўнікам тэрміт.
Трэцяя АШБ назвала новы БПЛА "смяротным супраць акупантаў". З яго дапамогай украінскія абаронцы выпальваюць адразу цэлыя пасадкі з ворагам.
“Гэта ноў-хаў у стылі зухаватага В'етнама. Першыя кадры ад Трэцяй штурмавой - прымяненне супраць расейцаў на Харкаўшчыне новага віду БПЛА. Пахне як «Лакі Страйк», як пякучая помста і як добра абсмаленая варожая пяхота”, - адзначылі “азоўцы”.
Яны дадалі, што навінка "распыляе запальную сумесь і здольная знішчыць варожыя пазіцыі, склады БК і ўсю занятую акупантамі зялёную паласу".
Падаючы з беспілотніка, тэрміт нагадвае агонь, які вырываецца з пашчы міфічнага цмока, з-за чаго дроны і атрымалі сваю назву.