УСУ ў раёне Марыюпаля ўдарылі па складзе з ракетамі для расейскай СПА
- 13.09.2024, 9:57
- 5,812
Гарэла і дэтанавала чатыры гадзіны.
Сёння, 13 верасня, дарадца мэра Марыюпаля Пётр Андрушчанка паведаміў прыемныя навіны. Уначы УСУ атакавалі хутар Глыбокае, а дэтанацыя набояў і ракет працягвалася да 5:00. Набоі знаходзіліся ў раёне Глыбокага ў трыкутніку Мелекіна - Партоўскае - Рыбацкае. Вораг захоўваў на складзе боепрыпасы і ракеты для сістэм СПА, інфармуе паблік Андрушчанка.
Не выключана, што УСУ маглі знішчыць і адзін з разлікаў варожай сістэмы СПА. Хутар Глыбокае перацяты вайскоўцамі для ўезду.
Таксама разглядаецца пытанне эвакуацыі жыхароў Партоўскага. Часткова перацятая траса Мангуш-Марыюпаль.
Раней Андрушчанка напісаў аб тым, што начны напад доўжыўся амаль 30 хвілін. Самае цікавае, што варожая сістэма СПА “маўчала”, хаця яе канцэнтрацыя ў гэтым раёне высокая.
У Сеціве таксама з'явіліся кадры самага пажару са складоў з боепрыпасамі і спадарожнікавыя здымкі асяродкаў узгарання ў раёне Глыбокага. Жыхары Марыюпаля таксама маглі назіраць у ночы яркае зарыва.