«Лукашэнку даюць зразумець, што абараняць яго не будуць»
12- 13.09.2024, 13:36
- 24,360
Што стаіць за палётамі "шахедаў" над Беларуссю.
Украінскія дроны ўсё часцей атакуюць Маскву. За апошнія тыдні мы бачылі два масавыя налёты БПЛА.
Ці атрымалася паказаць жыхарам сталіцы РФ, што вайна прыйшла ў іх дом? Пра гэта і не толькі сайт Charter97.org пагаварыў з паліттэхнолагам, партнёрам з “Нацыянальнай антыкрызіснай групы” Тарасам Загарадным:
- Удары па НПЗ пачаліся не ўчора, не пазаўчора, гэта адбываецца сістэмна, калі быць дакладным - з пачатку гэтага года. З розных ацэнак (прэзідэнт Украіны паказваў гэтыя звесткі) - прыкладна на 30 прадпрыемствах частка абсталявання была ўжо пашкоджаная. Маскоўскі НПЗ - гэта адна з цэляў у шэрагу ўдараў па энергетычных аб'ектах.
Украіна яшчэ год таму не мела магчымасці біць па энэргетычных аб'ектах Расеі. Там і нафтабазы зараз знішчаюцца, якія пастаўляюць паліва на фронт, знішчаюцца і размеркавальныя сеткі, якія даюць магчымасць забяспечваць электрычнасцю Краснадарскі край РФ.
Думаю, што ў восеньска-зімовы перыяд гэтыя напады будуць узмацняцца, у тым ліку і на Маскву, каб стварыць перадумовы для энэргетычнага калапсу ў Расеі. Хутчэй за ўсё ўдары будуць ісці па кампрэсарах нафтаправодаў і газаправодаў, якія замяніць у Расеі няма магчымасці. Гэтыя ўдары накіраваны на падзенне эканомікі Расейскай Федэрацыі.
- Практычна кожны напад расейскіх “шахедаў” на Украіну заканчваецца тым, што гэтыя дроны ляцяць у Беларусь. У чым прычына? Ва Украіны з'явілася нейкая моцная сістэма РЭБ?
- Думаю, што гэта больш з боку расейцаў, таму што Пуцін вельмі моцна хоча, каб беларускае войска пачало наступ на Кіеў. Ён усімі праўдамі і няпраўдамі спрабуе схіліць Лукашэнку да нападу на Украіну. Лукашэнка супраціўляецца не па сваёй волі, а з-за пазіцыі беларусаў. Абсалютная большасць беларускага народа катэгарычна супраць усялякіх ваенных дзеянняў супраць Украіны. Гэта накладвае адбітак на стан войска і разуменне самога Лукашэнкі, што гэта можа скончыцца для яго вельмі сумна. А ён жа чалавек улады, увесь час змагаецца за ўладу. Таму палёты расейскіх “шахедаў” праз беларускую тэрыторыю — спосаб націснуць на самога Лукашэнку, даць яму зразумець, што абароны яму чакаць няма ад каго.
Варта ўлічваць, што гэтыя “шахеды” залятаюць глыбока на тэрыторыю Беларусі, быў выпадак, што да Латвіі даляцеў адзін беспілотнік, у Літву, на маю думку, спрабаваў. У дадзеным выпадку, думаю, што гэта Пуцін спрабуе даць зразумець Лукашэнку, што ён чакае ад яго ўступлення ў вайну супраць Украіны.
Нагадаю, што Лукашэнка нядаўна зрабіў дастаткова крамольны з пункту гледжання Крамля выступ, калі пачаў казаць, што “нехта яго ўгаворвае пайсці ў саюз з Украінай супраць Расеі”. З пункту гледжання Расеі - гэта фронда, яе трэба знішчаць.